21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы.
Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.
Праца нашага педагагічнага калектыву накіравана на выхаванне патрыятызму ў маленькіх грамадзян, фарміраванне павагі да роднай мовы, сваёй краіны.
"Квітней наша родная мова! - пад такім дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў Міжнародны дзень роднай мовы. Было прыемна назіраць, як з самай раніцы чулася родная мова: “добрай раніцы”, “дзякуй”, “калі ласка”. З дзецьмі была праведзена гутарка аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, дыдактычныя гульні "Размаўляем па-беларуску", “Ветлівыя словы”. У гэты дзень не засталіся ў баку і бацькі. Была праведзена акцыя "Маё любімае слова па-беларуску", дзе дзеці групы маглі назваць любімыя слова на беларускай мове. Вельмі прыемна было чуць такія душэўныя і прыгожыя словы, як: "каханне”, “шчасце”, “дабрыня". Для бацькоў былі падрыхтаваны інфармацыйныя лісткі, у якіх былі размешчаны практычныя парады аб тым, якія кнігі на беларускай мове можна прачытаць дзецям у вольны час.
Сюжэтна-ралявая гульня "Падарожжа па Беларусі" дазволіла выхаванцам старэйшых груп наведаць маляўнічыя куткі нашай краіны. Маленькія экскурсаводы расказвалі аб славутасцях нашага горада.
Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка.


